Паляўнічыя на цмокаў (Chasseurs de dragons) па-беларуску – 023 Матылькі ў жываце і сюрпрыз у торбе…
Падтрымай выхад новых мультфільмаў праз краўдфандынг -
Серыя 23
Неба зацягнула хмарамі з дажджом і сябры захраслі без справы ў таверне. Нечакана туды завітвае прыгажуня Міна, а Гвізда губляе ад яе галаву! Але ноччу дзяўчына знікае, і Гвізда лічыць, што справа ў братах Форэсталах.
Ліён-Чу, Гвізда і Гектар вандруюць па дзіўным свеце чароўных выспаў, якія маляўніча лунаюць у прасторы. На жыццё сябры зарабляюць паляваннем на цмокаў, праўда, не ўсе цмокі небяспечныя, дый і плацяць ім не заўсёды, але героі не адчайваюцца!
Ліён-Чу – дужы і адважны волат, Гвізда – невысокі прайдзісвет, адказвае за планаванне і перамовы, а гарэзлівы памагаты сяброў Гектар — маленькі цмок, што ўмее размаўляць.
Мультсерыял вылучае выдатна прамаляваная фэнтэзійная атмасфера, характарныя персанажы, адсутнасць жанравай пафаснасці, і ўсё гэта шчодра аздоблена смачным саўндтрэкам, гумарам і дабрынёй!
Па-беларуску агучана студыяй
Плэйліст з усімі серыямі Паляўнічых на цмокаў на белар