Паляўнічыя на цмокаў (Chasseurs de dragons) па-беларуску – 019 Сіроцкі прытулак
Падтрымай выхад новых мультфільмаў праз краўдфандынг -
Серыя 19
Сябры вяртаюцца з чарговага палявання і пралятаюць міма вострава, дзе калісь гадаваліся ў сіроцкім прытулку матулі Хабэртс. Яны вырашаюць завітаць у госці, але знаходзяць прытулак спаленым, а насельнікаў выкрадзенымі.
Ліён-Чу, Гвізда і Гектар вандруюць па дзіўным свеце чароўных выспаў, якія маляўніча лунаюць у прасторы. На жыццё сябры зарабляюць паляваннем на цмокаў, праўда, не ўсе цмокі небяспечныя, дый і плацяць ім не заўсёды, але героі не адчайваюцца!
Ліён-Чу – дужы і адважны волат, Гвізда – невысокі прайдзісвет, адказвае за планаванне і перамовы, а гарэзлівы памагаты сяброў Гектар — маленькі цмок, што ўмее размаўляць.
Мультсерыял вылучае выдатна прамаляваная фэнтэзійная атмасфера, характарныя персанажы, адсутнасць жанравай пафаснасці, і ўсё гэта шчодра аздоблена смачным саўндтрэкам, гумарам і дабрынёй!
Па-беларуску агучана студыяй
Плэйліст з усімі серыямі Паляўнічых на цмокаў на бел