Паляўнічыя на цмокаў (Chasseurs de dragons) па-беларуску – 1 сезон, серыі 1 - 7
Падтрымай выхад новых мультфільмаў праз краўдфандынг -
7 серый запар па-беларуску!
Ліён-Чу, Гвізда і Гектар вандруюць па дзіўным свеце чароўных выспаў, якія маляўніча лунаюць у прасторы. На жыццё сябры зарабляюць паляваннем на цмокаў, праўда, не ўсе цмокі небяспечныя, дый і плацяць ім не заўсёды, але героі не адчайваюцца!
Ліён-Чу – дужы і адважны волат, Гвізда – невысокі прайдзісвет, адказвае за планаванне і перамовы, а гарэзлівы памагаты сяброў Гектар — маленькі цмок, што ўмее размаўляць.
Мультсерыял вылучае выдатна прамаляваная фэнтэзійная атмасфера, характарныя персанажы, адсутнасць жанравай пафаснасці, і ўсё гэта шчодра аздоблена смачным саўндтрэкам, гумарам і дабрынёй!
Па-беларуску агучана студыяй
Плэйліст з усімі серыямі Паляўнічых на цмокаў на беларускай мове тут:
Chasseurs de dragons TV Series (France, Belgium, Germany 2004 – 2007)
Creator – Ar