Нельга абмінуць увагай. Тур 27

Загадкавасць становішча ў табліцы «Беларусбанк – вышэйшай лігі» ніколькі не зменшылася пасля 26 тураў. Спрэчку за першынства амаль што ўровень вядуць «Шахцер», БАТЭ ды мінскае «Дынама». Квартэт іх пераследавальнікаў змагаецца за еўрапейскі чацверты радок. І ажно пяць калектываў б’юцца за тое, каб не скласці кампанію «Нафтану» па развітанні з элітай – Наваполацк ужо пасля гэтых выходных дэ-юрэ можа стаць клубам першай лігі. АБФФ-ТБ заклікае заўзятараў завітаць на стадыены ды на ўласные вочы пабачыць развязку першынства. А таксама факусуе ўвагу на трох галоўных матчах уік-энда.