Нельга абмінуць увагай. Тур 26

АБФФ-ТБ распавядае пра найбольш цікавыя сустрэчы чарговага футбольнага уік-энда. Да заканчэння футбольнага сезона ў краіне засталося крышку больш за месяц, але пэўнасці адносна галоўных пытанняў першынства так і не наступіла. Хто стане наймацнейшым у эліце, хто пакіне «Беларусбанк – вышэйшую лігу» — прагнозаў у заўзятараў процьма, але гарантаваць іх 100-адсоткавую рэалізацыю не возьмецца ніхто. Магчыма, 26 тур элітнага першынства крышачку развее туман вакол інтрыгі. АБФФ-ТБ спадзяецца на гэта — і заклікае заўзятараў завітаць на стадыены, адначасова распавядаючы пра тры самыя цікавыя сустрэчы уік-энда.