ПРЫВІД З ДАВЫД–ГАРАДКА, рэж. Юры Выдронак, Беларусь, 2008 г.
Сучасны беларускі горад. Сярод шэрага натоўпу раптам з’яўляецца дзяўчына ў нацыянальным строі: доўгая спадніца, кашуля, кабат і незвычайны галaўны ўбор – намітка.
Але на дзяўчыну мінакі не звяртаюць увагі. Мо таму, што ейны строй вельмі адрозніваецца ад таго, што прывыклі бачыць беларусы на розных афіцыйных “Дажынках“ і плакатах “За Беларусь“.
Для пераважнай большасці намітка не асацыюецца з беларускім народным адзеннем... Чаму ж старажытны беларускі галаўны ўбор знік з нашай памяці?
Каб паспрабаваць раскрыць гэтую таямніцу і пабачыць апошнюю сапраўдную намітку, варта з’ездзіць у палескае мястэчка Давыд - Гарадок.
Фільм “Прывід з Давыд-Гарадка“, рэж. Юры Выдронак, Беларусь, 2008 г. дакументальныя фільмы Белсат DOC
🎬 Падпішыся на дакументальныя фільмы Белсат Док: @belsat_doc
🟥Старонка БЕЛСАТ DOC –
🟥Instagram БЕЛСАТ DOC –