БЕЛЫ ВЕТРАЗЬ НАД ПРЫПЯЦЦЮ рэж. Уладзімір Колас, Беларусь, 2009 г. дакументальныя фільмы, Белсат DOC

Тры сябры, вядомыя беларускія мастакі, плывуць па палескай рацэ Прыпяць на ўсход, з Мазыра ў Чарнобыльскую зону. Яны мінаюць прыгожыя палескія краявіды, дзяцей, якія купаюцца ў рацэ, і людзей, якія вудзяць рыбу. Аднак чым бліжэй падплываюць да Чарнобыльскай АЭС, тым вышэйшы ўзровень радыеактыўнасці. Прайшло 22 гады з ядравай катастрофы, але нябачная смерць, што прынёс з сабою Чарнобыль, – паўсюль. “Белы ветразь над Прыпяццю“ Уладзіміра Коласа – гэта кантраст унікальнай прыроды і заняпаду, які Беларусь зазнала ў выніку ядравага Чарнобылю і Чарнобылю духоўнага занядбання нацыянальнай культуры. Глядач становіцца сведкам ачышчэння, праз якое праходзяць героі ў сваім падарожжы. Фільм “Белы ветразь над Прыпяццю“ рэж. Уладзімір Колас, Беларусь, 2009 г. 🎬 Падпішыся на дакументальныя фільмы Белсат Док: @UC5xTvew--H1y94lTpFlBeFA Дасылайце нам відэа ў чат-бот – Старонка БЕЛСАТ –