Гімны Беларусі - Тры чарапахі
Калi раптам адчуеш камунальныя пахi
I жыццё цябе возьме ў пятлю.
Зразумееш тады, што тры чарапахi
Па-ранейшаму цягнуць Зямлю.
Калi выйдзеш у горад, цi залезеш у горы
I з людзьмi ўсталюеш кантакт,
Зразумееш тады, што i сёння i ўчора
Наша месца на трох кiтах.
Прыпеў:
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў не будзе.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.
Не было Галілея i Боба Марлея,
Не было Сальвадора Далi,
Нi Ленiна, нi Ленана, нi Карла Лiнэя,
А кiты, чарапахi былi.
Прыпеў
Каб любiць Беларусь, нашу мiлую Маму,
Трэба ў розных краях пабываць!
Зразумееш тады: пад тваiмi нагамi
Тры сланы нерухома стаяць.
Прыпеў