Літанія да святога Шарбэля

Успамін 24 ліпеня Святы Шарбэль Махлуф нарадзіўся ў хрысціянскай сям'і ў Бекаа-Кафра (паўночны Ліван). У 23 гады ўступіў у кляштар св.Марона ў Анаі, дзе атрымаў манаскае імя Шарбэль. Калі ён у 1898 годзе памёр (у вігілію Божага Нараджэння), пасля пахавання над яго магілаю з'явілася яркае свячэнне, якое трымалася на працягу тыдня. 10 кастрычніка 1977 года бл. Павел VI кананізаваў айца Шарбэля.