SAM_9530 Чытаю ў белаазерскай б-цы імя Ніны Мацяш верш “Тры падарожніцы“

ТРЫ ПАДАРОЖНІЦЫ Тры падарожніцы немаладыя неяк сышліся ля брамы ў сцяне. – Дзева самотная, хто ты? – Марыя. – Што тут стаіш? – Не пускаюць мяне. Горка ўздыхнулі. Слязой арасілі дол і няхітрую ежу сваю. – Як ты завешся, сястра? – Еўфрасіння. – Што тут шукаеш? – Радзіму маю. – Скуль жа ідзеш ты? – З Ерусаліма. Доўга маўчалі. І дзень пацямнеў. – Маці сівая, а ты хто? – Радзіма. – Дзе ж твае дзеці? – Забылі мяне. Ціха пастукалі ў браму. А людзі, пэўна, прыснулі, бо позні быў час. …Ноччу ўсхаплюся – як стрэлілі ў грудзі. – Хто ты, – пытаю. Дыханне ў адказ.