Кура-шчабятура (Як служыў жа я ў пана) Дзіцячая народная песня

Спяваюць Адась Матафонаў і Тамаш Сідаровіч. З “Дзіцячага альбома ч.1“. Відэа з мультфільмаў “Пирожок“, “Серая шейка“, “Заколдованный мальчик“, “Вот так тигр!“, “Про барана и козла“, “Соломенный бычок“, “Звероферма“(Скотный двор) 1. Як служыў жа я у пана Ды на перша лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Курачку за гэта. Тая кура -- шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць. 2. Як служыў жа я у пана Ды на друга лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Качачку за гэта. Тая кача -- дробна скача, Тая кура -- шчабятура Па садочку ходзiць ды ходзiць, Куранятак за сабой водзiць. 3. Як служыў жа я у пана Ды на трэця лецейка-лета, Заслужыў жа я у пана Гусачку за гэта. Тая гуся -- сюся-сюся, Тая кача -- дробна скача, Тая кура -- шчабятура П