Кіеў: LIVE / Канцэрт Тыдня беларускай культуры

Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - Беларуская Рада культуры запрашае ў Кіеў! Гэтым разам мы прапануем вам відэаверсію канцэрту, які адбыўся ў межах Тыдня беларускай культуры 11 ліпеня з удзелам беларускіх артыстаў, што ў выніку палітычных рэпрэсій пераехалі ў Кіеў: Shuma - гурт, які аб'ядноўвае этна, архаічныя беларускія спевы і сучасныя электронныя жанры.