Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня» (Vilnia video)
У Беларусі з'явіўся нацыянальны гімн «Пагоня» ў выкананні аркестра і хору!
Падрабязней тут:
#гімнбеларусі
Гімн «Пагоня» (караоке-версія):
Гімн «Пагоня» (lyric video):
Відэа Івана Мураўёва
Нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь «Пагоня»
Словы Максіма Багдановіча
Музыка Міколы Шчаглова-Куліковіча
Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,
Успомню Вострую Браму святую
I ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!
У бязмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi — гады.
Вы за кiм у пагоню спяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
Мо яны, Беларусь, паняслiся
За тваiмi дзяцьмi наўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Пра