Akute запрашае на Бандерштат

Знята і зміксавана: Аляксандр Мельнікаў Музыка: Akute - Ihołki (Pryzma remix) Гурт AKUTE слушнае адкрыццё 2009 года на беларускай незалежнай рок-сцэне. У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў i бубнач Павел “Фiл“ Фiлатаў. AKUTE напачатку заявілі пра сябе працоўнай версіяй песні “Адзіноцтва“, якая разляцелася па інтэрнэце ў лютым 2009 года і на працягу сямі месяцаў трымалася ў першай пяцёрцы буйнейшага гіт-параду “Тузін Гітоў“. Стыль гурта пад агульнай характ