Лявон Вольскі “Тры чарапахі“. Караоке па-беларуску. Спяваем разам!
Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты -
-
Беларуская Рада Культуры запрашае далучыцца да акцыі “Спяваем разам“, каб супольна, з дапамогай адмыслова падрыхтаваных караоке-відэа, беларуская песня загучала яшчэ больш моцна і пераканаўча па ўсім свеце.
Мы зрабілі караоке-відэа на сем песень, якія беларусы найчасцей узгадваюць, спяваюць ці хацелі б спяваць, якія аб'ядноўваюць грамадства.
Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры на нашым ютуб-канале будуць з'яўляцца новыя караоке-відэа любімых песень беларусаў.
Распаўсюджвайце гэтыя відэа ў сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture.
***
VOLSKI “Тры чарапахі“
Калi раптам адчуеш камунальныя пахi
I жыцьцё цябе возьме ў пятлю.
Зразумееш тады, што тры чарапахi
Па ранейшаму цягнуць Зямлю.
Калi выйдзеш у горад, цi залезеш у горы,
I з людзьмi ўсталюеш кантакт.
Зразумееш тады, што i сёньня i ўчора
Наша месца на трох кiтах