Вольны хор і Лявон Вольскі — Зямля / Volny chor & Lavon Volski — Ziamla
Легендарная песня часоў гурта «Мроя» займела новае гучанне. «Вольны хор» сумесна з Лявонам Вольскім і «Вольным аркестрам» прэзентуюць кліп на песню «Зямля».
Кліп «Зямля» — першы з серыі сумесных відэапрац грамадскай кампаніі «Годна» і «Вольнага хору», у якіх культавыя песні легендарных беларускіх музыкаў і сучасных папулярных гуртоў загучаць у выкананне хору з аркестрам. Наступныя прэм'еры будуць разам са Змітром Вайцюшкевічам і гуртом «Дай дарогу!»
Крыху слоў пра кліп ад «Вольнага хору»:
«Мы, беларусы мабыць упершыню за доўгі час зноў усвядомілі сябе нацыяй. Зноў задумаліся над тым хто мы, навошта жывем на гэтай зямлі і куды крочым. Мы спрабуем вучыцца на памылках нашых продкаў, але ж, нажаль, у большасці, выкарыстоўваем свой, даволі такі розны вопыт. Але ж нішто не ўзнікае ніадкуль і не сыходзіць у нікуды. Мы — працяг Усяслава Чарадзея і Ефрасінні Полацкай, Францішка Скарыны і Міколы Гусоўскага, Сапегаў і Радзівілаў, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча... І нам трэба зрабіць усё магчымае і немагчымае, каб пражыць гэтае жыццё так, каб нашыя нашчадкі ўзгадвалі нас з такой жа павагай, з якой мы зараз расказваем пра нашых продкаў».
Песня, напісаная гуртом «Мроя» ў 1989 годзе, выйшла на альбоме «Дваццаць восьмая зорка» ў 1990 годзе.
Аўтар музыкі і слоў — гурт «Мроя», Лявон Вольскі.
Апрацоўка — Вольны хор.
Ютуб-канал «Вольнага хору»:
Ютуб-канал Лявона Вольскага:
Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут:
Падрабязней пра кампанію «Годна»:
Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі:
@hodnaby