Мова-Музыка-Футбол. Выбар Р. Бегунова

Працягваецца галасаванне сябраў журы за лепшую песню ў конкурсе «Мова—Музыка—Футбол». Футбаліст клуба “Дынама-Мінск“ Раман Бегуноў зрабіў свой выбар. Але хто пераможа ў праекце, застаецца таямніцай. Нагадваем, што 28 траўня на фінальным матчы Кубка Беларусі па футболе будзе названы пераможца конкурса «Мова—Музыка—Футбол». Матч адбудзецца на стадыёне ЦСК «Нёман» у Гродна. А 15-й гадзіне пачнецца музычна-забаўляльная праграма, напрацягу якой фіналісты конкурса «Мова—Музыка—Футбол» выканаюць свае песні. Гурты Mashin’ Gun, «Сталіца Marsa» і Laurynienka падтрымаюць футбольных заўзятараў і натхняць гульцоў на перамогу!