Агняцвет

Усё здараецца, як павінна. Не сумуй, што на сэрцы боль.. Часам падаюць по раўнінах, Толькі ж у іншым жыццёвая соль: Крокам далей чакала прорва, Ды падзенне тваё Сусвет Прадугледзіў, нібыта жораў, Што кружыць каля вёсак бед. Ўсё здараецца, як павінна. Не крыўдуй на нязграбны лёс - Шмат ты пройдзеш яшчэ даўжыняў Пад аховай сваіх Нябёс. Не крыўдуй на сябе, не крыўдуй на іншых. Кожны робіць, што мог зрабіць. Нават ў душу плююць аднойчы Адтаго, што няма дзе піць. Вер у лепшае. Кроч наперад. Адчыняй прад сабой сусвет! Хай у жыццях усіх, хто верыць Расквітнее наноў Агняцвет. “Агняцвет“ 14 жніўня 2021 г. ©milanaabramchuk