Мінчанка Вольга Лабоўкіна перамагла на міжнародным танцавальным конкурсе ў Маскве

АТН новости Беларуси и мира: Мінчанка Вольга Лабоўкіна перамагла на міжнародным танцавальным конкурсе ў Маскве і стала лепшым харэографам. Такую высокую ацэнку артыстка атрымала за сучасную пастаноўку “Паветра“. Гэта танцавальны спектакль са складанымі харэаграфічнымі элементамі. Да таго ж, Вольга Лабоўкіна атрымала грант - на стажыроўку ў адной з вядучых сусветных школ. Пра сінтэз музыкі і пластыкі - Юлія Токар.