HaraChakra - Аднаўленне - Recovery - Исцеление (Guitar Only)
Так здарылася, што галоўныя музычныя ідэі гэтай п’есы з’явіліся па-за межамі Беларусі, у некалькіх паездках, раздзеленых трыма-чатырма месяцамі.
Стваралася гэтая п’еса ў 2021-ым годзе, да жахлівых падзей 2022-га.
Абедзве паездкі дазволілі хоць крыху ачысціцца ад удушаючай атмасферы. І адразу ж пайшла прабівацца творчасць, радуючы новымі музычнымі ідэямі.
Не было сумневу, як назваць п’есу - Аднаўленне, Recovery, Исцеление.
Так створаны чалавек, што нягледзячы на аніякія падзеі, з цягам часу ён аднаўляецца, адчувае новае і свежае.
Мы жадаем каб вашае аднаўленне здарылася з вамі ў любым выпадку!
Гэтая п’еса - шостая вялікая інструментальная форма нашага гурту. Дагэтуль мы выдалі Нарвежскую сюіту, Дарожныя замалёўкі, У пошуках мінулага і Рэквіюм. Чацвёртая п’еса пад назваю Сублімацыя - зараз у працэсе запісу.
🎧Слухай ХараЧакра на любой зручнай пляцоўцы:👇🏻
Я.Музыка -
Spotify -
VK Music - https