Двойчы выйграў у латарэю буйныя сумы і...памёр

Беларус Юрый Цітоў двойчы выйграваў у расейскую латарэю “Гослото” буйныя сумы. Фантастычная ўдача, праўда? Расейскія СМІ называлі яго “бяздомнікам з Беларусі, які стаў мільянерам”. Ён удзельнічаў у ток-шоу, якія глядзяць мільёны. Развязка гэтай гісторыі аказалася сумнай. У выпуску ток-шоу “Кожны з нас” за пятніцу 12 студзеня апавядаецца пра лёсы беларусаў, якія шмат выйгравалі ў латарэю. Аказваецца, вялікія грошы далёка не кожнаму прынеслі шчасце.