Кліманцоўская прыгажуня верш легенда

Жыла ў Кліманцова, у мясцовага пана дачка-прыгажуня паненка Мар’яна:   Мар’яна: — Маёнтак прыгожы, але, нібы птушцы, так цесна душы ў ім, — і слёзы ў падушцы. Табе толькі я давяраю, Адэля: з дзяцінства ты побач, мы разам сталелі. Заўсёды была ў бацькоў я адна, — і ў гэтым вялікая драма: праз тату ніводнай сяброўкі няма. І ён будзе супраць кахання. Ён вырашыў лёс. Не спытаў ў душы. Як можна кахаць і быць з іншым, скажы? Абраў бацька мне Казіміра: ён добры, і ладны, заможны, але ён сэрцу майму не мілы. А мілы пан Юрый. Ён тут гасцяваў. Быў ў нашым касцёле ў нядзелю. Ты, мабыць, заўважыла:як ён чакаў пад ліпай, ля нашай алеі? Мы разам гулялі. Ён доўга маўчаў грэў рукі мае далонню. Я слухала сэрца. І кожны ўдар, імгненне я кожнае помню. Як бацька прыехаў, Ён ціха пайшоў, каб поглядам з ім не сустрэццца. Бо бацька другую мне пару знайшоў: вядома што, раззлуецца… Ён хоча выгоды! І выдаць мяне за пана-суседа, нібыта, Нібыта кахання не існуе! А ёсць толькі грошы, прыбытак... З’яднаць хочуць землі. Такі ў іх план. — Нялёгкі мой лёс, Адэлька, але пагаднілі ўжо рукі. І пан краўцу загадаў шыць сукенку. Той меркі здымаў. Бацька зладзіць тут баль У гонар майго сталення. Усіх запрасіў, Казіміра пазваў. І Юрый тут будзе, напэўна. Гуляю у самоце да рэчкі адна па гэтай алеі вялікай. Пачуцці, як плынь. І нясецца рака, як думкі мае, у Вільню. Хачу гэты баль, каб пабачыць яго: ці ж Юрый ў тым вінаваты, што ў дзень, калі будзе сталенне маё, Казімер прыедзе ў сваты? Баюся, баюся святочнага дня. І сэрца маё не на месцы. Як ліпа, пустая жыву сёння я. Пан Юрый забраў маё сэрца. Адэля: — Дзівачка Вы, Пані. І вольны ваш час, што клопату вам не хапае. Усе кавалеры — калена да вас. А Пані перабірае. Ваш тата смяецца і кажа: “Мар’яна жыве сярод кніг і жадае каханне, якое бывае ў французкіх раманах. А панічаў побач не заўважае.   Мар’яна: — Я думала, ты зразумееш мяне, Я ты, як і ўсе, лічыш глупствам… Адэля: — Жартую-жартую! Каму, як не мне прадбачыць усе наступствы! Ваш тата быў добры заўжды да мяне, але ў сваіх справах — суровы. Ды пан Казімір, мае цвёрды намер, і ён не пацерпіць адмовы. Няпроста Вам будзе. І я, як сястра, усім сэрцам сваім Вас шкадую. Я бачыла погляд, шчаслівы Ваш твар, калі прыязджаў сюды Юрый. Але Казімір той прыезд успрыняў раўніва і вельмі сурова: Я чула, як вашаму тату сказаў, што ёсць паміж імі дамова. Казаў многа слоў, што супернік ніхто, — здаецца, што паніч раўнуе. Не ведаю, што ў галаве у яго: няхай сцеражэцца Юрый.   Мар’яна: — Адэлька, як так? Не сказала раней, што тата ўсё знаў пра спатканне. Дык вось для чаго ў святочны мой дзень прызначылі паляванне! Усё ведаюць: Юрый не ўмее страляць… Дакладней, не бачыць ў тым сэнсу, каб кроўю жывёліны забаўляць, каб мець асалоду ад смерці. Не быць паляванню. Дазволу не дам! Трывожна, на сэрцы, трывожна. Мой дзень! Маё свята! І ўсе будуць там… І Юрый. Хачу быць прыгожай!   Адэля: — Зайздросцяць усе вашай дзіўнай красе, любімая, мілая пані. І панічы мрояць на яве і ў сне, сагрэць ваша сэрца каханеем. Вас лічаць шчаслівай, бо бацька ваш, Пан, рыхтуе пасаг вам багаты. прыгожая знешнасць, уборы і стан, — як быццам, вы ў тым вінаваты.   Мар’яна: — А шчасця не у тым…Бо яно ўнутры. Багацце, напэўна, таксама. Хоць зараз навекі ўсё забяры, — не ў гэтым жыццёвая драма. Адэлька, скажы, ты хацела б так жыць? У раскошы, але без кахання? Хацела, каб побач з табою чужы, Багаты, але не адданы.   Адэля: — Не думала нават. Аж сцісла ўсю. нібыта жыццё адабралі.   Мар’яна: — І я адчуваю, што так не змагу, Пражыць без свайго кахання.   Адэля: — Давайце пра іншае. Можа на баль Ваш Юрый прыедзе з сватамі? Тады справядліва, што Віленскі пан абраны самою Мар’янай. Пры сведках ніхто не пасмее сказаць, што іншай была дамова. Але Казімір…Ад яго што чакаць? Бо вельмі страшны яго нораў?   Мар’яна: Адэлька! Ты цуда! Давай прымяраць Сукенку, прычоску для балю. Хачу ў гэты дзень я шчасліваю стаць, хачу быць я побач з каханым! *** І вось дзень настаў. У Кліманцова ішоў баль. Прыехалі знатныя госці. Пан Юрый Мар’яне руку сваю даў, І быў Казімір вельмі злосны:   Казімір: — Танцуе! Ха-Ха, нібы наша шчаня, што ўзялі на паляванне! Пан Юрый, вам пэўна дадому пара? Не пара вам пані Мар’яна! Вам трэба ісці, і яшчэ падрасці, каб знацца з такою паненкай. Прашу Вас на танец са мною пайсці, пакажам, я танчыць патрэбна! — Аўтар: Ганебныя словы кідаў Казімір, быў п’яны ад рэўнасці-злосці! Мар’яна трывала. Але і рукі сваёй не дала злому госцю. Вялікая паўза… святочны натрой імгненна быў усім сапсаваны.   Юрый: — Вы, пан Казімір, дастаткова ўжо слоў усім непрыемных сказалі. Але, калі я стрымаць бы ўсё мог, то ў крыўду не дам я Мар’яну. Прасіць прабачэння прымушу я Вас за ганьбу, якую сказаць Вы пасмелі. Не будзеце? Што ж! Значыць, прыйдзецца нам спрачацца на рэвальерах.  з І пан Казімір яшчэ выпіў віна. І з рогатам выпусціў кулю.