СВЯТАЯ ВАДА – Вадохрышча ў Кіеве рэж. Андрэй Куціла, Украіна, 2023 г. дакументальныя фільмы, Белсат
Да ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну застаецца 36 дзён. У чарговае свята Вадохрышча ў спальным раёне Кіева на возеры зрабілі палонку. На беразе чуваць царкоўныя званы, людзі распранаюцца, становяцца ў чаргу.
Кароткі фільм–назіранне праз буйныя планы людзей рознага веку, чараду голых целаў і кароткія размовы расказвае нам пра хісткасць жыцця, супярэчлівасць чалавечай веры і радасць існавання.
Фестывалі:
– #Zubroffka Short Film Festival (найлепшая стужка ў польскім конкурсе Dokument_pl) Беласток, Польшча
– Festiwal #Mediów Człowiek w Zagrożeniu (найлепшы тэлерэпартаж, прыз глядацкіх сімпатыі ў катэгорыі тэлерэпартаж) Лодзь, Польшча
– Кінафестываль #PerSo (лаўрэат прэміі PerSo Short, адмысловая згадка PerSo Short Jail) Італія
– VI Міжнародны кінафестываль Бруківка (Украіна)
– #Huesca Film Festival (Гішпанія)
– #Ischia Film Festival (Італія)
– #Parnu Film Festival (Эстонія)
– Film Festival #Opolskie Lamy (Ополе, Польшча)
– #Lublin Film Festiv