Вершы ў рондалі. Пра Караткевіча/ Вершы ў мастацкім выкананні: Уладзімір Караткевіч БЕЛАРУСКАЯ ПЕСНЯ
Сёння “Вершы ў рондалі“, дзе мы размаўляем пра Караткевіча. У трэцім выпуску мы паразважаем над тым, як нараджаецца паэзія, што патрэбна каб напісаць паэтычны шэдэўр, які застанецца ў вяках?
Але галоўным героем выпуска будзе невядомы Караткевіч… Цікавыя выпадкі з жыцця Ўладзіміра Караткевіча, цікавыя гісторыі пра Караткевіча, рысы яго характара. Як яны звязаны з яго вершамі?
Размовы пра паэзію. І, канешне, чытанне вершаў. У нашых відэа слухаем вершы ў мастацкім выкананні Алеся Ждановіча. Сення асобая ўвага да класічнага верша “Беларуская песня“. Ен уваходзіць у школьную праграму, але ці добра мы яго ведаем?
Уладзімір Караткевіч БЕЛАРУСКАЯ ПЕСНЯ: глядзім, слухаем, разбіраемся.
▪️ Дарэчы, вы можаце падтрымаць наш праект на Patreon па спасылцы:
—
Відэаблог Алеся Ждановіча “Вершы у рондалі“ – гэта размовы пра паэзію, пра тое, што акрамя цела, якому патрэбна сілкаванне, у нас ёсць душа. І мы можам наладзіц