Дразды - За паўгадзіны да вясны (ПРЭМ’ЕРА КЛІПА)
Словы: Віталь Карпанаў
Музыка: Віталь Карпанаў
Вiдэа: Уладзiслава Марыневiч
Слухаць тут :
Лістападам восень
Мілай быць хацела,
Дываны пяшчоты
Слала на траве.
Толькі абяцанні
Ў вырай адляцелі,
І застаўся толькі
Вобраз ў галаве.
А зіма - сяброўка
Дыхала марозам,
І пачуцці зніклі,
Быццам не было.
І ляцелі снегам
Лютыя пагрозы,
Хоць і хвалявала-
Толькі ўсё прайшло.
Прыпеў:
За паўгадзіны да вясны
Я аб каханні бачыў сны.
Цябе за рукі я трымаў,
Нібы анёл ў сне лятаў.
За паўгадзіны да вясны,
Нам аб каханні сняцца сны.
І марыць кожны чалавек,
Сустрэць каго і каб навек!
Маразы мінулі,
Змоўклі ўсе завеі.
І цяплом кранула
Сонца трапяткім,
Абудзіла сэрца
Гушканне арэляў.
Раптам паратункам
Стала ты маім.
Бо твая ўсмешка
Ў хмурны дзень сагрэла.
Я хацеў імгненнем
Гэтым вечна жыць.
І вясна раптоўна
Думкі зразумела
І сказала ціх