Мерада - Ваяр святла - Warrior of Light
Мерада - Ваяр святла
ВАЯР СВЯТЛА (муз.С.Крамер, сл.А.Крамер)
1.
Дзе рака бяжыць сярод узгоркаў
Дзе лес шуміць і кліча яр
Жыве народ Зямлёю Продкаў
Бароніць іх спакой Ваяр
2.
Ці то ўжо было, ці можа будзе
Зямля гукне: бяда прыйшла!
Ізноў ідуць за праўду людзі
Ты іх вядзеш, Ваяр Святла
ПРЫПЕЎ:
За гэта неба,
За волю свету
Сэрца згарыць да тла
Адыйдзе цемра,
Бо з намі ВеРа
І з намі Ваяр Святла, Ваяр Святла…
РЭЧЫТАТЫЎ:
Безліч стагоддзяў прайшло з той пары, як нарадзіўся Ваяр…Безліч крумкачоў кружляла над палямі бітвы…А зараз…зараз застаўся толькі крык сокала ў небе, як напамін, але…
3.
Покліч той званом абудзіць,
Душу ачысціць дабяла
Бо, бачыш, зноў ідуць за праўду людзі
Ты іх вядзеш, Ваяр Святла!
ПРЫПЕЎ.
БРЫДЖ:
Жыве стагоддзяў хуткі бег,
Ляціць твой конь да той пары
Пакуль тваю душу вядзе
І будзіць… сакаліны крык…!