ПЕСНЯРЫ. Вераніка. Игорь Пеня
Игорь Лученок - Максім Багдановіч
Iзноў пабачыў я сялібы,
Дзе леты першыя прайшлi:
Там сцены мохам параслi,
Вясёлкай адлiвалi шыбы.
Усё ў пылу. I стала мне
Так сумна, сумна ў цішыне.
Я ў сад пайшоў... Там глуха, дзiка,
Усё травою парасло.
Няма таго, што раньш было,
Няма таго, што раньш было,
I толькi надпiс «Веранiка»,
I толькi надпiс «Веранiка».
На лiпе ўрэзаны ў кары,
Казаў вачам аб тэй пары.
Расці, ўзмацовывайся, дрэва,
Як манумент жывы, ўставай
I к небу надпiс падымай,
I к небу надпiс «Веранiка».
Чым болi сходзiць дзён, начэй,
Тым iмя мiлае вышэй.
Няма таго, што раньш было,
Няма таго, што раньш было.
I толькi надпiс «Веранiка»,
I толькi надпiс «Веранiка».