LIVE: Святочны вечар з Маргарытай Ляўчук у Палацы Радзівіллаў у Няборуве

27 снежня а 18 гадзіне па мінскім часе ў Палацы Радзівіллаў у Няборуве (Польшча) адбудзецца сольны канцэрт беларускай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук пры ўдзеле літоўскага піяніста Юстаса Чэпоніса. Ініцыятарам канцэрта з'яўляецца Князь Мацей Радзівіл, які асабіста знаёмы з Маргарытай па творчым праектам у Палацы Радзівілаў у Нясвіжы. Гэтая калядная імпрэза - творчы акт салідарнасці і сяброўства народа Польшчы з народам Беларусі. У праграме канцэрта прагучаць беларускія і польскія калядныя песні, оперные а