Ой бацька мой, Нёман - выконвае Мікалай Ворвулеў (музыка Н. Сакалоўскага, словы А. Астрэйкі, 1955)
Вядомая песня “Ой бацька мой, Нёман“ многімі ўспрымаецца як народная. І ўсё ж у яе ёсць аўтар. Яе тэкст напісаў таленавіты беларускі паэт Анатоль Астрэйка (1911—1978), які быў адказным сакратаром знакамітай сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», а пазней — часопіса «Вожык». Кампазітарам з'яўляецца Несцер Сакалоўскі (1902—1950), збіральнік народнай музыкі і аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР. Дадзенае выкананне было запісана ў 1955 годзе і належыць Мікалаю Ворвулеву (1917—1967), які тады быў салістам Беларускага тэатра оперы і балета.
Арыгінальны тэкст верша:
Ой, Нёман, і песня, і слава
Народу майго і зямлі,
Магілаю ворагам цеснай
Не раз твае хвалі былі.
Ой, Нёман! Ой, бацька мой Нёман,
Як сонца, як дзень дарагі,
Касцямі звяругаў шалёных
Усланы твае берагі.
А бераг высокі і роўны,
Жарсцвяны і ўкрыты лазой,
Не б'еш ты, а граеш чароўна
Блакітнаю хваляй сваёй.
Ой, Нёман! Ой, бацька любімы,
Як сонца, як дз