ВИА Песняры (Аляксандр Маскальчук) - Молодые годы 1990г.
Музыка: У. Мулявiн
Словы: М. Багдановiч
Канцэрт у Белдзяржфілармоніі, прысвечаны 20-гадоваму юбілею ансамбля “Песняры“. 1 красавіка 1990-га года.
Маладыя гады,
Маладыя жаданні.
Не нуды, не жуды.
Толькі шчасце ў каханні.
Прыпеў:
Помніш толькі красу
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.
Помніш толькі красу
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.
— вокаліз —
Цёмны сад - вінаград,
Цвет бяленькi вішнёвы,
І агністы пагляд
І гарачыя словы.
Прыпеў:
Помніш толькі красу
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.
Помніш толькі красу
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.
— вокаліз —
Як забудуся сном
У сіняватыя ночы
Прылятаеш ты ў дом,
Пазіраеш у вочы.
Прыпеў:
Помніш толькі красу
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.
Помніш толькі красу
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы.