“Песняры“ - Каханне (1974)

Словы Якуба Коласа Музыка Ігара Лучанка і Уладзіміра Мулявіна Аранжыроўка Уладзіміра Мулявіна - Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне? - Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне. - Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,- Я ў свеце не бачыў кахання шчырэй. Ці помніш ты, Ганна, шчаслівы мамент, Як граў у нас на дудцы нябожчык Вінцэнт? А Нёман спакойна, спакойна дрыжаў, І месячык ясны на нас паглядаў.