Мутнаевока - Каласы
У песні “Каласы“ самотная душа праводзіць нас па беларускіх скарбах: зямле, небе ды паветры...
Пра тое , як важна часам спыніцца і папросту ўдыхнуць на поўныя грудзі. Бо сама прырода надзяліла нас каштоўнымі з'явамі, якія мы часам зрэшты не заўважаем, у паўсядзённай гонцы пад назвай жыццё. Дзяўчына на відэа, са зруйнаваным крыжам у полі - як вобраз самой радзімы. Прыгожая, натуральная, вытанчаная, пяшчотная, крыху сумная... Нясе свой крыж, як цяжар людскі, за ўсе тыя супярэчнасці і ганьбы што адбываюцца на ёй.
Месца здымак : Мінская вобласць, Нясвіжскі раён
Перыяд: сярэдзіна жніўня '23 года
Рэжысёр, аператар, мантаж - Ягор Бабій @kingfisherone
Мастацкая задума і рэквізіты Яўген Змушка
дзейнючыя асобы : Дзіяна Васенда, Васіль Сідарок, Яўген Змушка