Пекла на Акрэсьціна, спроба самагубства, «Цэрбер» | Cтудэнтка пра турму
Былая палітзьняволеная па «справе студэнтаў» Анастасія Булыбенка «прайшла» КДБ, Валадарку, жаночую калёнію ў Гомлі, а таксама Акрэсьціна, дзе перажыла пекла. Дзяўчына расказала Свабодзе пра спробу самагубства пасьля вызваленьня, творчасьць як тэрапію і адаптацыю ў Вільні.
Ася Булыбенка – былая студэнтка БНТУ, якую ў 2020 годзе адлічылі падчас восеньскіх акцыяў пратэсту ў Беларусі. Дзяўчыну асудзілі да 2,5 года калёніі па «справе студэнтаў». Яна цалкам адбыла свой тэрмін і ў мінулым лістападзе выйшла на волю. Пасьля вызваленьня Асі забаранілі выяжджаць з краіны. Калі яна здымала забарону на выезд у судзе, яе арыштавалі яшчэ на 30 содняў і адправілі на Акрэсьціна. Цяпер дзяўчына жыве ў Вільні.
00:00 — Хацела зняць забарону на выезд зь Беларусі
02:25 — Затрыманьне пасьля вызваленьня
3:09 — Як выглядае Акрэсьціна ў 2023-м годзе
4:14 — Заразілася вошамі ў ізалятары
4:29 — «Мы чысьцілі зубы ватай 30 сутак»
5:17 — «На Акрэсцьіна я плакала штодня»
5:38 — «Акрэсьціна — пекла»
5:53 — Сустрэча з «Цэрберам»
6:53 — «Калі я не назаву хоць адзін радок гімна, я ня выйду з Акрэсьціна»
10:44 — «Крыху сумаю па Магілёву»
11:48 — Псыхоляг пасьля турмы
13:13 — Спроба суіцыду. «Я наглыталася таблетак»
14:00 — Паставілі дыягназ ПТСР
16:40 — «90% часу я вясёлая»
17:54 — Як пачала займацца творчасьцю
19:19 — «Гэта даволі якасныя кайданкі»
20:42 — Карціны дапамагаюць мне праяўляць боль
#радыёсвабода #беларусь
Наш сайт:
TELEGRAM:
FACEBOOK:
TWITTER:
INSTAGRAM:
TikTok: @radio_svaboda
Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню
Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі