Выдатнае далёка / Прекрасное далёко / па-беларуску пад гуслі

ВЫДАТНАЕ ДАЛЁКА (з мастацкага фільму “Госьця з будучыні”) Словы Юрыя Энціна Музыка Яўгена Крылатава Беларуская вэрсыя Сержука Сокалава-Воюша. Чую голас з развыдатнага далёка, Гукі ранку ў дыямантавай расе. Чую голас і заклічная дарога Кружыць голаў бы ў дзяцінстве карусель. Выдатнае далёка, Ня йдзі да нас з папрокам, Ня йдзі да нас з папрокам, З папрокам ня йдзі. Ад чыстага вытоку Ў выдатнае далёка, Ў выдатнае далёка Мой шлях мяне вядзі. Чую голас я з выдатнага далёка, Кліча ён мяне у райскую зямлю, Чую голас і пытаецца ён строга: Што я сёньня дзеля заўтрага раблю? Я клянуся, стану лепшым і дабрэйшым, Я сваіх ня кіну ў горы ні за што. Чую заклік і таму мой крок хутчэйшы Па дарозе, па якой ня йшоў ніхто.