Jožin z bažin - Belarusian subtitles (cyrillic)
Летась я на «Шкодзе-100» шлях трымаў на Ораву,
Небяспекі не адчуў, кіраваў праз Мораву.
Там пачвара лічыць дні у балотнай кашы,
Любіць жэрці пражакоў, а завецца Ёжын.
Прыпеў:
Ёжын з бажын жудасны і жорсткі,
Ёжын з бажын усё бліжэй да вёскі,
Ёжын з бажын, кіпці-зубы точыць,
Ёжын з бажын, дрыгвай топкай крочыць.
На Ёжына з бажын — як узяць на душу грэх —
Дзейнічае толькі дусту поўны мех!
На прасёлкавым шляху, недзе пад Візовіцай,
Старшыня мяне спыніў, частаваў слівовіцай.
Кажа мне: «Хто здань з балот прывядзе на згубу, —
Паўкалгаса адпішу ды дачку да шлюбу!»
Прыпеў.
Я кажу: «Пазбаўлю пана ад тае пакуты,
Мне ж дасцё аэраплан ды мяшок атруты.»
І пакуль той старшыня ўсё вачамі лыпаў,
Пад аблокі я ўзляцеў, Ёжына абсыпаў!
Прыпеў:
Ёжын з бажын стаў з атруты буры,
Ёжын з бажын ажно прэ са скуры.
Ёжын з бажын выпаўз быў на камень,
Ёжын з бажын, вось табе і амэн!