Палітык Сяргей Рыжоў перасьледуецца...

Сузаснавальнік партыі “Белая Русь“ Сяргей Рыжоў перасьледуецца ўладамі. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г., у якіх палітык браў удзел у якасьці прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта краіны, яго звольнілі з працы. Сяргей Рыжоў лічыць тое звальненьне палітычна матываваным. Яму дагэтуль не даюць уладкавацца на працу, і былы мэнэджэр вядомага прадпрыемства цяпер ня мае сродкаў да існаваньня. 17 красавіка 2012 г. Сяргей Рыжоў быў выкліканы ў суд Першамайскага раёну Віцебску. Ад яго вымагаюць больш як 2 мільёны рублё