THE OSCAR SHORTS FILMS 2017 / З 30 ЛIСТАПАДА У КIНАЗАЛЕ ПАЛАЦА РЭСПУБЛIКI

«Оскар» - суперзорка. Няма ў свеце ўзнагароды больш папулярнай і жаданай, чым прэмія Амерыканскай Кінаакадэміі. Слава гэтага прыза не ведае дзяржаўных межаў - нягледзячы на тое, што не амэрыканскія фільмы могуць патрапіць толькі ў абраныя намінацыі. Сярод іх - катэгорыя кароткаметражнага кіно. Тут збіраюцца выбітныя фільмы з усяго свету. Яны невялікія па метражы, затое ў мастацкіх вартасцях часта пераўзыходзяць «цяжкавагавікоў» з «асноўных» намінацый. Ужо тры гады усе намінаваныя на “Оскар“ гульнявыя і анімацыйныя працы выходзяць у беларускi пракат. Новы год - новыя шэдэўры: вострасацыяльныя і рамантычныя, рэалістычныя і амаль казачныя, самыя розныя, але абавязкова - відовішчныя. «Оскар» заўсёды памятае пра гледача: про што б ні быў фільм, ён павінен быць цікавым – гэта крэда Кінаакадэміі.