Хто самы працавіты дворнік. У Віцебску падвялі вынікі конкурсу «Там, дзе мы жывём» ()

Падводнае царства, русалкі, караблі і патанулыя старажытныя гарады – такі арыгінальны пад'езд у звычайнай віцебскай чатырохпавярхоўцы па вуліцы Фрунзэ. Актыўныя нераўнадушныя суседзі дружна імкнуцца зрабіць лепшым месца, дзе жывуць. Такіх энтузіястаў, якія самі робяць свае двары і пад'езды прыгожымі, у Віцебску ўжо 15 гадоў адзначаюць прызамі і граматамі раённыя адміністрацыі, пра іх расказвае гарадская газета – ініцыятар конкурсу «Там, дзе мы жывём». Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017