Сфэра сакральнага ў беларускай традыцыі - лекцыя Ірыны Дубянецкай

Лекцыя з цыклю “Беларускі сакрум“ У аснове ідэнтычнасьці традыцыйнага – і ня толькі – грамадзтва ляжыць сфэра сакральнага, дзе знаходзяцца канцэпты, вобразы, сымбалі і фэномэны, якія выклікаюць у супольнай сьвядомасцьі пачуцьцё духоўнага трапятаньня, уздыму ці страху, глыбокую неаспрэчную павагу, шанаваньне й пакланеньне, якія ў калектыўным уяўленьні аддзеленыя ад прафаннага / будзённага, якія маюць дачыненне да боскага, духоўнага і ўсяго таго, чаму надаецца статус сьвятасьці. Сама прыналежнасьц