Аляксандра Лебедзева чытае верш Веры Вярбы «Мой край» для конкурсу «Вымаўляты»

Верш Веры Вярбы «Мой край» для конкурсу «Вымаўляты» чытае дзяўчынка з гораду Баранавічы Аляксандра Лебедзева, 9 гадоў. Падрабязней пра конкурс тут: запрашае бацькоў і іх дзетак да ўдзелу ў конкурсе «Вымаўляты». Каляды ўжо блізка і час рыхтавацца да іх як бацькам, так і дзеткам. Пагадзіцеся, што будзе цудоўна ад дзетак на ранішніках і ялінках пачуць вершы па-беларуску. Кагосьці гэта здзівіць, хтосьці ўсміхнецца, але абыякавых не будзе! Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Вера Вярба «Мой край» Ад ветру гнуцца вербалозы, Бяжыць дарога напрасткі. Мой край – бялюткія бярозы Абапал сіняе ракі. Мой край – лугі і пералескі, Крыніцы звон і шум лясны, Мой край – блакітныя пралескі На сцежках ранняе вясны. Высока ў небе вырай кружыць, Ляціць за сіні небакрай. Не забывай ніколі, дружа,