“Чалавекам года Магілеўшчыны” прызнаны Уладзімір Маліноўскі

“Чалавек года Магілеўшчыны”. Па выніках работы за 2017-ы гэта званне прысвоена 15-ці жыхарам нашай вобласці. У іх ліку і Уладзімір Маліноўскі – кіраўнік сялянскай (фермерскай) гаспадаркі “Дзіяна”. Наша здымачная група сустрэлася з Уладзімірам Ісакавічам, каб павіншаваць з ганаровым званнем і даведацца аб сакрэтах поспеху.