На трасе М-5 сутыкнуліся 11 аўто

Адзінаццаць аўтамабіляў сутыкнуліся сёння раніцай на трасе М-5 Мінск - Гомель. Мікрааўтобус, які рухаўся ў напрамку Мінска, развярнула ў паласе руху. У выніку аўтамабіль перакуліўся. Следам у яго ўрэзалася фура. А далей па ланцужку і астатнія машыны. Адна жанчына атрымала траўмы лёгкай ступені цяжкасці. Рух на гэтым участку дарогі ў Пухавіцкім раёне не абмежаваны. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.