Хай хрыстос будзе сярод нас (Святочны канцэрт)

Святочны канцэрт у касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве Спевы: Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная Гуслі: Алесь Чумакоў Кожны год узімку па ўсёй планеце сэрцы людзей адкрываюцца насустрач найпрыгажэйшай музыцы ў свеце – калядным і навагоднім песням. Яны гучаць на ўсіх мовах свету, перакладаюцца з мовы на мову і яднаюць разам усіх нас, такіх розных, але прагнучых аднога: мы ўсе аднолькава чакаем цудаў на Каляды, верым ў найлепшае, кахаем сваіх блізкіх і рыхтуем для іх цёплыя Калядныя падарункі. Для гэтай музыкі няма межаў. Яна пераносіць нас з кантынента на кантынент. Шчодра частуе каляднымі ласункамі людзей і заможных, і простых. Пераносіць у дзяцінства людзей сталага веку, а дзецям - дорыць радасць апынуцца ў свеце музыкі і паэзіі дарослых. І па праву лічыць гэты свет – сваім. Дзе толькі не спяваюць Калядныя песні! І зараз мы з Вамі, разам з Язэпам і Марыяй, на вушастым восліку, пад чароўныя гукі гусляў - паедзем у Каляднае падарожжа па ўсім свеце. Вы пачуеце Каляд