Філіп Вайцяховіч аджыгае Швецыі!

“Вярнаму«, за які ўжо пяты сезон выступае Філіп Вайцяховіч, пачаў выступ у чэмпіянаце Швецыі з выязной перамогай над» Гётэборгам“ – 1:0. Ураджэнец Маладзечна не без агрэхаў правёў паядынак: на 38-й хвіліне ён няўдала падпрацаваў сабе мяч у штрафной, па сутнасці, выкаціўшы яго на нападніка, – але ўсё ж сам паспеў сваю памылку выправіць, перашкодзіўшы суперніку бесперашкодна прабіць па пустой браме.