Слонік. Каляды разам з Маляванычам. Вечар шаснаццаты

Гэта толькі цяпер у Слана ёсць хобат. А раней быў толькі нос, падобны на аладку, чорненькі, велічынёю з чаравік. Але быў нікуды не варты: хіба можна такім носам падняць што-небудзь з зямлі? Вось у той самы час жыў адзін такі Слонік, які быў страшэнна дапытлівы, і каго, бывала, ні ўбачыць, да ўсіх прыстае з роспытамі... і атрымлівае грымака! Слухаем сёння, 16 снежня, у 19:30 пра прыгоды СЛОНІКА з Афрыкі, якія Маляваныч апавядзе паводле Джозэфа Рэдзьярда Кіплінга з дапамогай малюнкаў Андруся Такінданга. Падтрымаць дзеячаў культуры, а таксама іх новыя творчыя праекты можна ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube: #BY_CULTURE