Казкі з Маляванычам: Мышка Пік-Пік ідзе на Вераніччын Дзень Народзінаў

Падтрымлівайце #Казкі_з_Маляванычам ды новыя праекты беларускіх культурных дзеячаў: МЫШКА ПІК-ПІК ІДЗЕ НА ВЕРАНІЧЧЫН ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ (Людміла Рублеўская) 04 красавіка, 20:30 3 кухні пахла так смачна, што мышка апынулася там, яшчэ не паспеўшы расплюшчыць вочы ад салодкага сну. А чаго іх расплюшчваць, ясная справа — Мама зноў пячэ прысмакі. — Ну, давай кавалачак, і вярнуся дагледжваць сон... — прамармытала мышка, працягнуўшы лапку. — Прабач, але гэта не для цябе,- пачуўся строгі Мамін голас. — Што?!! Да нас зноў завітала Мышка Пік-Пік беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай, каб паведаць ШТО там адбылося. А акампанаваць малюнкамі Маляванычу наступныя чатыры серыі будуць чацвёра розных мастакоў. Гэтым разам з намі Ніканор Казіміравіч, які акрамя іншага вядомы сваімі партрэтамі арыштаваных пратэстоўцаў. - Уступ: анімацыя - Дзяніс Міжуй. Малюнкі - Андрусь Такінданг - Глядзіце і слухайце Маляваныча штонядзелю ў !