2017/04/23, Наша ліга, 25 тур, Red Bisons - Фаварыт - 9:5 (увесь матч)

Наша ліга 2016/2017 гг., 25 тур 2017/04/23, нядзеля, а 18:00 СК Курасоўшчына (вул.Каржанеўскага, 16ж) Red Bisons - Фаварыт-Юні - 9:5 (першы тайм - 5:1) Генеральная рэпетыцыя перад паўфіналам Кубка Нашай лігі з тым жа супернікам прайшла для нас, на дзіва, паспяхова і адносна спакойна. Ужо да перапынку быў зафіксаваны лік 5:1 на карысць Бізонаў. Другі тайм крыху паказытаў нервы, скончыўшся нічыйным вынікам, але ў суме мы атрымалі +4, што дае падставы з аптымізмам глядзець на спробу дагнаць Аўтатэрапію і ў выніку ўварвацца ў запаветную тройку. Выдатна разумеем, што з боку Фаварыта на сёння была далёка не самая аптымальная мадыфікацыя склада, бо асноўныя сілы з іх боку будуць мабілізаваныя ўжо праз тыдзень у кубкавым матчы, у той час, калі мы ў прынцыпе гулялі амаль самым аптымальным складам. Таму праз тыдзень будзе значна цяжэй, гэта трэба ўсведамляць. А зараз можна парадавацца перамозе над такім даволі нязручным для супе