2015/01/04, PARK - Red Bisons - 6:6 (агляд матча)

Матч 14 тура лігі міні-футбола 2014/2015 гг. у другім дывізіёне паміж суседзямі па турнірнай табліцы: Red Bisons, які займае 9 месца, і PARK, які займае 10 месца. Усё скончылася ў фармаце “ні ваўкі сытыя, ні авечкі цэлыя“. Ніхто не праглынуў і не з'еў, усе крыху толькі надкусілі. А згодна сцэнару матча, атрымаўся цудоўны камбэк каманды Red Bisons, якая за апошнія 5 хв. матча адгуляла адставанне ў два мячы.