Лявон Вольскі - Ты помніш (на словы Юлія Таўбіна)

Лявон Вольскі - Ты помніш (на словы Юлія Таўбіна) live in Miensk 29/10/2017 Ты помніш, помніш, безумоўна, І тую ноч, і той настрой, Што панаваў над намі роўна — І над табой, і нада мной… Драты дрыжалі пераборам, Аб нечым дзіўным месяц сьніў, І рысы даўняга сабора Так чотка млелі ў вышыні. Нячутна шамацела лісьце, Саткалі зоры з срэбра ніць… У тую ноч мы пакляліся Жыць і любіць… Любіць і жыць. І мы жылі… І мы любілі… І несьлі прагу і любоў… Часы дзяціных сноў-ідылій Да нас ня вернуцца ізноў… Жыцьцё далей нас весьці стане, Надорыць новых песень-дум, І мужнай сталасьці жаданьні На нас пячатку пакладуць. А ўжо ня вернецца з гадамі Ні тая ноч, ні той настрой, Што панаваў тады над намі — І над табой, і нада мной. (1929)