Фэст у парафіі Праскевы Полацкай. 16 лістапада 2014 г.

Памяць царкоўнага і грамадскага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Язафата Кунцэвіча ўшанавалі грэка-католікі ў Полацку. Ён быў Полацкім арцыбіскупам, умацоўваў грэка-каталіцтва ў гэтым краі і лічыўся прыхільнікам еднасці Заходняй і Усходняй Цэркваў. На свята ў храм вялебнай Параскевы Полацкай з’ехаліся госці з Мінска, Віцебска, Глыбокага і іншых гарадоў Беларусі, а таксама з Расіі.